Top.Mail.Ru

На Гродзеншчыне зменшылася колькасць небяспечных працоўных месцаў

На сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў асноўнай тэмай для абмеркавання стала рэалізацыя дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады. Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, завяршаецца чарговая пяцігодка, і цяпер праводзіцца аналіз праведзенай работы.


Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Мяснікоў адзначыў:

— У перыяд з 2021 да 2024 года дзякуючы праведзеным мерапрыемствам удалося знізіць колькасць работнікаў, занятых на месцах са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, больш чым на 16 %. Паказчыкаў удаецца дасягнуць дзякуючы набыццю сродкаў індывідуальнай абароны, новага абсталявання, якое мінімізуе вытворчыя рызыкі. Цяпер назіраецца значнае памяншэнне паказчыкаў у галіне медыцыны, прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадаркі. Дзякуючы выкарыстанню сучаснага абсталявання можна не толькі скараціць, але і поўнасцю выключыць негатыўнае ўздзеянне на работнікаў у працэсе вытворчасці. У рамках праграмы плануецца штогадовае змяншэнне на 2 % колькасці рабочых месцаў, звязаных са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы. Яшчэ адзін важны паказчык праграмы — укараненне сістэм кіравання аховай працы на вытворчасці, — расказаў Сяргей Мяснікоў.

Акрамя таго, у Гродзенскай вобласці станоўчая дынаміка ў барацьбе з беспрацоўем. Яго ўзровень па методыцы міжнароднай арганізацыі складае 2,5 % пры прагнозным паказчыку не больш як 3,4 %. За чатыры гады дзеяння праграмы па дапамогу ў пошуку работы звярнулася больш за 90 000 чалавек і амаль 80 000 былі паспяхова працаўладкаваны. Ёсць магчымасць прайсці перападрыхтоўку і перанавучанне ў інтарэсах наймальніка.

Асаблівая ўвага — навучэнскай моладзі. У рамках дзеяння праграмы аказваецца садзейнічанне ў пошуку часовай занятасці моладзі.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю