Гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ, а таксама вынікі работы жывёлагадоўлі рэгіёна за студзень 2026 года абмеркавалі на нарадзе па пытаннях сельскай гаспадаркі з удзелам старшыні аблвыканкама Івана Крупко і памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Руслана Пархамовіча.
— У гаспадарак павінна быць магчымасць своечасова заараць і пасеяць, ажыццявіць падкормку і закрыццё вільгаці. Ранняй вясны не будзе, таму работы давядзецца выконваць у сціслыя тэрміны. Для гэтага загружайце ўсе майстэрні на поўную магутнасць, рамантуйце тэхніку паскоранымі тэмпамі, — паставіў тэрміновую задачу перад аграрыямі рэгіёна Іван Крупко.
Ён звярнуў увагу на тое, што рамонт тэхнікі, машынна-трактарнага парка, якія задзейнічаюць у пасяўной кампаніі, выкананы больш як на 80 %. Задача па гатоўнасці сельгастэхнікі да веснавых палявых работ цалкам вырашальная і знаходзіцца на пастаянным кантролі: вызначаны крыніцы фінансавання рамонту, распрацаваны план выканання работ па кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі. Рамонт складанай сельгастэхнікі забяспечваюць спецыялізаваныя прадпрыемствы.
Па ацэнцы работы жывёлагадоўлі за студзень 2026 года кіраўніцтвам рэгіёна скіравана ўвага аграрыяў на неабходнасць павялічыць пагалоўе як буйной рагатай жывёлы, так і свіней, птушкі, а таксама ў цэлым нарошчваць прадукцыйнасць сельгасвытворчасці. Кіраўнікам гаспадарак дадзены даручэнні па ўмовах кармлення.
За студзень 2026 года па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі Гомельшчына спрацавала з тэмпам росту 104,3 % ад узроўню мінулага года. Па выніках першага квартала рэгіёну даведзена заданне 104,5 %.
— Кіраўнікам раёнаў неабходна правесці сур’ёзную аналітыку, якая дасць магчымасць павялічыць аб’ёмы вытворчасці і арганізаваць узнаўленне жывёлы за першы квартал 2026 года, а таксама знізіць тэхналагічныя страты, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Узмацніць работу, у прыватнасці, трэба Веткаўскаму, Лельчыцкаму, Светлагорскаму і Хойніцкаму раёнам.
Іван Крупко нагадаў, што перад гаспадаркамі вобласці стаіць першачарговая задача: забяспечыць стабільную і ўстойлівую работу ўсіх жывёлагадоўчых комплексаў. Па яго словах, ва ўмовах моцных маразоў большасць сельгасарганізацый рэгіёна спрацавалі ў штатным рэжыме, аднак асобныя гаспадаркі аказаліся не гатовыя да няпростых умоў надвор’я:
— Гатоўнасць працаваць пры нізкіх тэмпературах паказалі не ўсе раёны і гаспадаркі, нягледзячы на дбайную падрыхтоўку аб’ектаў да зімоўкі і наяўнасць неабходных аб’ёмаў кармоў.
Старшыня аблвыканкама нагадаў аб недапушчэнні зніжэння ўзроўню вытворчасці малака і мяса.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота БелТА