Урачыстае мерапрыемства з нагоды навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» з удзелам кіраўніцтва Гомельскага рэгіёну прайшло ў Гомельскім сацыяльным пансіянаце «Васільеўскі».
Ветэраны працы, спецыялісты розных сфер народнай гаспадаркі, якія шмат гадоў прапрацавалі на прадпрыемствах рэгіёна, узначальвалі калектывы, а таксама актыўныя валанцёры залатога ўзросту прымалі віншаванні ад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.
Кіраўнік рэгіёна адрасаваў самыя шчырыя словы віншавання з надыходзячым Новым годам і Калядамі ўсім гасцям святочнага вечара.
Як асабліва падкрэсліў Іван Крупко, у нашай краіне, як сацыяльна арыентаванай дзяржаве, клопат аб людзях сталага ўзросту — адзін з важнейшых прыярытэтаў, які сведчыць аб высокім узроўні развіцця грамадства, яго высокамаральных якасцях. У нашай вобласці створаны выдатныя інтэрнатныя ўстановы для пажылых людзей, бальніцы сястрынскага догляду, дапамогу адзінокім людзям аказваюць сацыяльныя работнікі, створаны магчымасці для рэалізацыі валанцёраў залатога ўзросту.

На ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» жыхары Гомельшчыны паважанага ўзросту атрымалі падзячныя лісты з рук старшыні аблвыканкама. Сярод адзначаных за актыўную жыццёвую пазіцыю, патрыятызм і асветніцкую дзейнасць ветэран педагагічнай працы Наталля Балоцька, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Аляксандр Курыленка, валанцёры Ала Храмянкова і Ларыса Прус, актывіст у сферы здароўя Ганна Бандзюк.
Акрамя таго старшыня аблвыканкама азнаёміўся з умовамі пражывання і лячэння у пансіянаце «Васільеўскі», паразмаўляў з пастаяльцаў установы.
Як адзначыла дырэктар Гомельскага сацыяльнага пансіяната «Васільеўскі» Святлана Чубукова, раней на месцы ўстановы знаходзіўся санаторый, яго базу шмат у чым удалося захаваць. Сёння ў лячэбным корпусе пансіяната прадастаўляецца шырокі спектр працэдур. Ёсць жамчужна-мінеральныя ванны, падводны масаж. Ва ўсіх карпусах установы для пацыентаў створаны камфортныя ўмовы і па-сапраўднаму дамашняя ўтульнасць.

Дарэчы, вельмі адказна калектыў пансіяната падыходзіць і да арганізацыі вольнага часу пастаяльцаў. На новы год ва ўстанове традыцыйны праходзіць вялікае свята з конкурсамі, віншаваннямі, музычнымі нумарамі.
Наталля КАПРЫЛЕНКА,
фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»