Па папярэдніх даных, каля 8:20 на дарозе Р82 «Акцябрскі — Парычы — Рэчыца» ў Рэчыцкім раёне жыхарка Светлагорска 1990 г. н. ехала на аўтамабілі Renault Laguna. Яна не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў грузавік DAF. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
У выніку аварыі загінула вадзіцель легкавога аўто і яе сын 2016 года нараджэння — абое памерлі на месцы ад траўм. Яшчэ адна пасажырка 1969 г. н. шпіталізавана ў Рэчыцкую ЦРБ, дзе ёй аказваюць дапамогу.
На месцы працуе следча-аператыўная група: фіксуюць сляды і карціну здарэння. Прыбылі следчыя УСК па Гомельскай вобласці, якія спецыялізуюцца на такіх справах.