Top.Mail.Ru
164

На галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі запрошаны каля 2,4 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі

На галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі запрошаны каля 2,4 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, паведаміла БелТА.


«Па традыцыі ў рамках акцыі „Нашы дзеці“ будзе дадзена дабрачыннае мерапрыемства ад імя кіраўніка дзяржавы ў Палацы Рэспублікі. На галоўную ёлку краіны запрошаны 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта дзеці ад 8 да 14 гадоў з сацыяльна неабароненых катэгорый — хлопчыкі і дзяўчынкі, якія знаходзяцца пад апекай, страцілі сваіх бацькоў, будуць і дзеці, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, спорце, культурнай дзейнасці. Таксама па традыцыі ўдзел у гэтым мерапрыемстве прымуць дзеці з Расіі», — расказаў Віктар Доўнар. 


Акрамя таго, больш за 330 лепшых навучэнцаў краіны трапяць на навагодні баль у Палацы Незалежнасці. Сярод іх — студэнты ВНУ, навучэнцы каледжаў, школ і кадэцкіх вучылішчаў. 

«Традыцыйна мерапрыемствы акцыі пройдуць не толькі на рэспубліканскім узроўні. У кожным абласным цэнтры запланаваны навагоднія мерапрыемствы для нашых дзяцей. Пройдуць балі, адбудуцца віншаванні дзяцей у інтэрнатных установах. Напрыклад, у Мінскай вобласці старт акцыі будзе пазначаны арт-фестывалем «Запальваем зоркі». У ім прымуць удзел вучні ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і дадатковай адукацыі. Спаборнічаць будуць у розных намінацыях, сярод іх — «Вакал», «Выкананне на музычных інструментах», «Харэаграфія», «Літаратурная творчасць», — праінфармаваў прадстаўнік Мінадукацыі. 


Такія мерапрыемствы будуць праходзіць у кожнай вобласці. «Як неаднаразова падкрэсліваў кіраўнік нашай дзяржавы, самая галоўная мэта акцыі — падарыць свята кожнаму дзіцяці. Бо чужых дзяцей у нас няма, кожнае дзіця — гэта наша. Таму акцыя так і называецца — „Нашы дзеці“. Перакананы, што кожны з неабыякавых грамадзян краіны можа прыняць пасільны ўдзел у віншаванні нашых дзяцей», — дадаў Віктар Доўнар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю