Top.Mail.Ru
184

На электронныя паштовыя скрыні паступілі лісты ад імя Міністра ўнутраных справаў

На электронныя паштовыя скрыні розных устаноў рэспублікі паступілі пісьмы ад імя Міністра ўнутраных спраў.



МУС афіцыйна заяўляе: названыя паведамленні з’яўляюцца фэйкавымі. Яны накіраваны на дыскрэдытацыю органаў улады і стварэнне панікі ў грамадстве.

Абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем міліцыі.

Нагадваем, што спампоўка і актывізацыя падазроных укладанняў ад невядомых адпраўнікаў, пераход па сумнеўных спасылках могуць прывесці да страты доступу да акаўнтаў карыстальнікаў, усталёўкі шкоднаснага праграмнага забеспячэння або кампраметацыі персанальных даных. 

Будзьце пільныя і не адкрывайце падобныя лісты.

За апублікаванне і распаўсюджванне інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, спараджэнне панікі і распальванне міжнацыянальнай варожасці прадугледжана крымінальная адказнасць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю