Top.Mail.Ru
209

На дзесяці участках дарог у Мінску працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці

У Мінску на дзесяці участках дарог працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.


Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае кіроўцаў, што па пр. Партызанскім, вул. Аранскай, пр. Жукава, вул. Маякоўскага, вул. Прытыцкага, пр. Дзяржынскага, вул. Ташкенцкай, вул. Арлоўскай варта рухацца з хуткасцю не вышэй за 60 км/г. на пр. Незалежнасці дзейнічаюць хуткасныя абмежаванні ў 60, 80 км/г. на МКАД можна ехаць не хутчэй за 90 км/г.

ДАІ просіць аўтамабілістаў быць вельмі асцярожнымі на дарогах, не здзяйсняць небяспечных манеўраў і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю