Top.Mail.Ru

Надвор'е на выхадных: мокры снег з дажджом і туманы

На дварэ — трэцяя дэкада снежня, а зімой так і не пахне. І ў найбліжэйшы час будзе пераважна дажджліва, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі па краіне чакаецца туман. Слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 2 °С, днём — ад мінус 1 да плюс 5 °С.

У нядзелю ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 3 °С, днём — ад мінус 1 да плюс 5 °С.

У панядзелак умовы надвор’я ў асноўным будзе фарміраваць малаактыўны франтальны раздзел, які ссоўваецца з Фінскага заліва. Воблачна, днём з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 °С, днём — ад мінус 2 да плюс 3 °С.

Сяргей КУРКАЧ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю