Буйная мабільная буравая ўстаноўка павалілася падчас руху на поўначы штата Аляска ў ЗША. Ніхто сур’ёзна не пацярпеў, паведамляе ТАСС са спасылкай на партал Alaska’s News Source.
Паводле інфармацыі партала, на буравой устаноўцы кампаніі ConocoPhillips Alaska пачаўся пажар, пасля чаго яна нахілілася і ўпала. «Шкода навакольнаму асяроддзю мінімальная, нафтавая інфраструктура і аб’екты не пацярпелі», — прыводзяцца словы губернатара штата Майка Данліві.
Прадстаўнікі кампаніі ConocoPhillips Alaska, чые словы прыводзіць Аlaska’s News Source, адзначылі, што ніхто з тых, хто знаходзіўся на ўстаноўцы, сур’ёзных траўмаў не атрымаў. Таксама паведамляецца, што на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі экстранных службаў.