Top.Mail.Ru

На альтэрнатыўную службу за 10 гадоў у Беларусі накіраваны 345 чалавек

Што такое альтэрнатыўная служба і хто на яе накіроўваецца, расказалі БелТА начальнік упраўлення арганізацыі работы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Кацко.


З дня ўступлення ў сілу закона аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі споўнілася 10 гадоў. «Альтэрнатыўшчыкам не становяцца проста па жаданні, для гэтага патрэбны глыбокія рэлігійныя перакананні, якія не даюць магчымасці трымаць зброю або яе вырабляць. Гэта вызначае прызыўная камісія. За 10 гадоў на такую ​​службу накіравана 345 маладых людзей. Больш за ўсё з Гродзенскай вобласці — 85 чалавек», — растлумачыў Сяргей Кацко.

Хрысціяне веры евангельскай сярод іх складаюць амаль палову, сведкі Іеговы — каля 27%, таксама ёсць евангельскія хрысціяне-баптысты, праваслаўныя і іншыя. «Працуюць яны перш за ўсё на аб’ектах аховы здароўя — гэта больш як 54%. Таксама задзейнічаны пансіянаты, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аб’екты жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі», — сказаў начальнік упраўлення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю