Самы доўгачаканы час — урачыстая цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў вёскі стартавала на абласных «Дажынках» у Крычаве. Узнагароды найлепшым хлебаробаў Магілёўскай вобласці ўручылі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны старшыня Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма» Алег Лапатэнтаў. Шэраг механізатараў ушанаваныя Падзякамі і Ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама Ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама.
Пераможцамі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2025 годзе сталі Шклоўскі раён, які заняў 1-е месца. Яму прысуджаны дыплом (Барташ Сяргей Іванавіч) I ступені і грашовая ўзнагарода ў памеры 500 базавых велічынь. На другім і трэцім месцах — Кіраўскі раён (300 базавых велічынь) і Магілёўскі (200).
- Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, дыпломам Магілёўскага аблвыканкама I ступені і грашовай узнагародай у памеры 400 базавых велічыняў адзначана СВ «Газавік-Сіпакова» РУП «Магілёўаблгаз». Ганаровыя дыпломы атрымалі галоўныя аграномы і інжынеры, камбайнеры і вадзіцелі, пераможцы конкурсу на найлепшы падворак.
Намеснік Прэмер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч уручыла Ганаровыя граматы і Падзякі Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Канстанцінавіч Заяц уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельская гаспадарцы» атрымала з рук намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Віталя Уладзіміравіча Кулака аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм СП «Саўгас «Дабраволец» Тамара Іванаўна Пінчук. Шэраг спецыялістаў адзначаны Ганаровымі граматамі гэтага міністэрства.
Дыпломамі і грашовай узнагародай адзначаны пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» сярод сельскагаспадарчых арганізацый — ЗАТ «ААБ-АГРА Цяцерына» Круглянскага раёна, ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага раёна і ААТ «Цішоўка» Магілёўскага раёна. Сярод фермерскіх гаспадарак адзначана «Грэчынкаагра» Бабруйскага раёна, сярод лесагаспадарчых устаноў — Бялыніцкі лясгас, сярод сельвыканкамаў — Вішоўскі, сярод раёнаў — Магілёўскі.
Міністр унутраных справаў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў і міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ўручылі ўзнагароды супрацоўнікам ведамстваў, якія прадэманстравалі поспехі на ўборачнай.
Нэлі ЗІГУЛЯ
фота Віктара ІВАНЧЫКАВА