Top.Mail.Ru
125

На адным з пляжаў Мінскага мора забаранілі купацца. Чаму?

10.06.2025 | 10:40

Абмежаванні датычацца пляжу № 9, дзе былі выяўленыя перавышэнні па мікрабіялагічных паказчыках вады, паведамляе «Прысталічча».



Па стане на 6 чэрвеня вынікі лабараторных аналізаў паказалі, што вада на дадзеным участку не адпавядае ўстаноўленым нормам бяспекі. У сувязі з гэтым купанне і заняткі воднымі відамі спорту на пляжы № 9 часова забароненыя да атрымання вынікаў паўторных аналізаў.

Пляж № 9 размешчаны па дарозе да санаторыя «юнацтва», недалёка ад з’езду з трасы Р-28, накіроўваючыся з Мінска.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю