Усе месцы масавых гулянняў — пад кантролем.
Праход да парада пачнецца з 17.00. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, цяжарных і бацькоў з маленькімі дзецьмі будуць адведзены асобныя пункты пропуску (яны будуць абазначаны аранжавым навесам).
На святочныя мерапрыемствы пройдуць не ўсе: асобы ў стане алкагольнага ап’янення; прадметы, забароненыя да праносу, можна будзе часова пакінуць у камерах захоўвання. Улічваючы надвор’е, планаваць прыбыццё на свята лепш загадзя, бо рух усіх відаў транспарту ў цэнтральнай частцы Мінска будзе абмежаваны.
Супрацоўнікі міліцыі на дзяжурстве будуць як у форме, так і ў цывільным адзенні.