Top.Mail.Ru
1129

На 23 верасня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з рэзкім пахаладаннем

Днём у аўторак, 23 верасня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор’я, пахаладае. Акрамя таго, у чацвер, 25 верасня, месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да −3 °С. Пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Аўторак, 23 верасня, будзе воблачны з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–9 метраў за секунду, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў дыяпазоне ад +8 °С па паўночным захадзе да +15 °С па паўднёвым усходзе, а днём слупкі тэрмометраў пакажуць 11–17 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе прагназуецца +18... +24 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю