Top.Mail.Ru

МЗС: заявы Польшчы з абвінавачваннем Беларусі ў інцыдэнтах на граніцы не адпавядаюць рэчаіснасці

«Спробы перакласці адказнасць за міграцыйны крызіс ЕС на Беларусь уводзяць у зман і не садзейнічаюць вырашэнню праблемы. Палітыка самога ЕС, уключаючы ваеннае ўмяшанне, палітычны націск і спробы змены ўрадаў, дэстабілізавала цэлыя рэгіёны, з-за чаго мільёны людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы», — заявілі ў МЗС.


У знешнепалітычным ведамстве ўказалі на тое, што ЕС адмаўляецца канструктыўна супрацоўнічаць з краінамі паходжання мігрантаў, ігнаруючы сапраўдныя прычыны міграцыі. Пры гэтым Брусель замарозіў дыялог з Беларуссю, у тым ліку экспертныя кантакты, што фактычна спыніла сумесную работу па пытаннях граніцы і міграцыі.

«Абвінавачанні ў адрас Беларусі не дапамогуць вырашыць крызіс, які створаны ў Еўропе», — падкрэслілі ў МЗС.

Паводле прэс-службы МЗС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю