Top.Mail.Ru

МЗС: у Беларусі з занепакоенасцю сочаць за абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе

У Беларусі з занепакоенасцю сочаць за абвастрэннем сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі, паведамляе БелТА. 


«З занепакоенасцю сочым за абвастрэннем сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам, якое закранула таксама дружалюбныя краіны Заліва. Заклікаем уцягнутыя ў абмен ударамі краіны адмовіцца ад небяспечнай канфрантацыі і вярнуцца да вырашэння ўсіх рознагалоссяў палітыка-дыпламатычным шляхам. Грамадзян Беларусі ў закранутых краінах просім няўхільна выконваць патрабаванні мясцовых улад у галіне забеспячэння асабістай бяспекі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, не праводзіць здымку ўдараў і іх наступстваў», — заявілі ў МЗС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю