МЗС працуе над тым, каб уся кантынентальная Паўднёва-Усходняя Азія стала бязвізавай зонай для беларускіх турыстаў. Пра гэта паведаміў журналістам у Мінску на мерапрыемстве, прысвечаным старту палётнай праграмы «Белавія» ў Тайланд, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч, паведаміла БелТА.
«Сёння прыйшла чарга Тайланда. Вядома, гэтаму ўсяму папярэднічае планамерная работа Міністэрства замежных спраў, — адзначыў Сяргей Лукашэвіч. — Планамерна працуем над тым, каб уся кантынентальная Паўднёва-Усходняя Азія стала такой бязвізавай зонай для беларускіх турыстаў».
Паводле яго слоў, прамыя рэйсы — аснова для таго, каб палітычныя, эканамічныя, гуманітарныя і турыстычныя адносіны толькі ўмацоўваліся.