Top.Mail.Ru

МЗС пацвердзіў інфармацыю пра візіт высокапастаўленага французскага дыпламата ў Беларусь

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў пракаменціраваў паведамленні аб тым, што Мінск наведаў высокапастаўлены супрацоўнік МЗС Францыі, паведамляе БелТА.



Раней адпаведная інфармацыя з’явілася ў французскім выданні Le Monde. Руслан Варанкоў пацвердзіў, што 5 і 6 лютага ў Мінску па запрашэнні беларускага боку знаходзіўся дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы галоўнага Дэпартамента па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі Міністэрства замежных спраў Францыі Брыс Ракфёй. Па яго словах, такія візіты не з’яўляюцца чымсьці незвычайным.

«Беларускі бок падтрымлівае рэгулярныя працоўныя кантакты як з Францыяй, так і з іншымі заходнімі дзяржавамі, — сказаў прэс-сакратар МЗС, адказваючы на пытанне БелТА. — Пры гэтым дыялог як па двухбаковых каналах, так і на палях шматбаковых мерапрыемстваў нярэдка мае канфідэнцыйны характар».


У Мінску супрацоўнік французскага МЗС сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Ігарам Сякрэтам. Акрамя таго, французскі дыпламат правёў кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай экспертна-аналітычнай супольнасці.

«Мы заўсёды адкрытыя да раўнапраўнага дыялогу, калі ён будуецца на прынцыпах узаемнай павагі і накіраваны на пошук рашэнняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — запэўніў Руслан Варанкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю