Top.Mail.Ru
67

Беларускі бок прыме рашэнне па фурах з літоўскай рэгістрацыяй і паведаміць партнёрам

Беларускі бок прыме рашэнне па фурах з літоўскай рэгістрацыяй і паведаміць партнёрам з Літвы і Польшчы. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта па выніках сустрэчы Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, паведаміла БелТА.


Літоўскія і польскія аўтаперавозчыкі звярнуліся да Прэзідэнта Беларусі з просьбай пасадзейнічаць урэгуляванню сітуацыі з грузавікамі з літоўскай рэгістрацыяй. Прэзідэнт Беларусі разгледзеў іх зварот і, кіруючыся гуманітарнымі падставамі, даручыў Прэм’ер-міністру сустрэцца з аўтаперавозчыкамі і выслухаць іх пазіцыю.

«Мы выслухалі ўважліва тых, хто хацеў выказацца. У кожнага прадпрымальніка свая сітуацыя, сваю колькасць транспарту, рухомага саставу. Нам было цікава гэта пачуць, таму што ў нас няма афіцыйнага канала камунікацыі з Вільнюсам, атрымаць рэлевантную інфармацыю мы не змаглі. Таму было прынята рашэнне разгледзець, усебакова вывучыць звароты і прыняць гэтых людзей для таго, каб самім даведацца, якая сітуацыя. Безумоўна, беларускія эксплуатуючыя арганізацыі, на стаянках якіх знаходзяцца транспартныя сродкі, счэпкі, прычэпы, паўпрычэпы, панеслі пэўныя выдаткі. Гэтыя выдаткі неабходна будзе кампенсаваць. Рашэнне, якім будзе памер аплаты, як яна будзе выстаўляцца, будзе прынята пасля таго, як будзе падрыхтаваны даклад, — сказаў Ігар Сякрэта. — Ва ўстаноўленым парадку будуць прынятыя пастановы, пра якія мы праінфармуем нашых партнёраў з Літвы і Польшчы».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю