Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае беспадстаўнае рашэнне польскіх уладаў аб высылцы беларускага дыпламата. Пра гэта гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.

«Мяркуем, што гэта элемент скаардынаванай з чэшскім бокам правакацыйнай палітыкі ў адрас беларускай дзяржавы з мэтай далейшага нагнятання напружанасці як у міждзяржаўных адносінах, так і ў рэгіёне ў цэлым», — падкрэслілі ў МЗС Беларусі.
«Гэтыя меры не застануцца без адказу. Рашэнне беларускага боку будзе апублікавана ў самы бліжэйшы час», — адзначана ў заяве.