Top.Mail.Ru
251

МЗС Беларусі пацвердзіла факт вызвалення ў Іспаніі беларусаў, якія падвяргаліся працоўнай эксплуатацыі

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь пацвярджае факт вызвалення ў Іспаніі падчас паліцэйскай аперацыі асоб, якія падвяргаліся працоўнай эксплуатацыі, сярод якіх ёсць грамадзяне Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў, перадае БелТА.


Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў: «Пасольства Рэспублікі Беларусь у Мадрыдзе неадкладна падключылася да працы і падтрымлівае пастаянны кантакт з іспанскімі праваахоўнымі органамі. Нашы дыпламаты гатовыя аказаць вызваленым грамадзянам неабходную консульска-прававую падтрымку і забяспечыць суправаджэнне ва ўсіх пытаннях узаемадзеяння з мясцовымі ўладамі».

Пры гэтым працягваюцца следчыя дзеянні, пасля завяршэння якіх беларускім грамадзянам будзе забяспечана магчымасць бяспечнага вяртання на радзіму.

«МЗС Беларусі і далей у рамках выканання сваіх абавязкаў будзе ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі і аказваць усебаковую падтрымку нашым грамадзянам за мяжой», — заявіў Руслан Варанкоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю