«Нагадваем, што рашэнне аб закрыцці граніцы было прынята літоўскім бокам у аднабаковым парадку, насіла выключна палітызаваны характар і было прынята па-за працэдурай і тэрмінамі, прадугледжанымі дзеючымі міжнароднымі дагаворамі. Так, напрыклад, у адпаведнасці з двухбаковым пагадненнем аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу, афіцыйнае паведамленне аб такіх дзеяннях павінна быць накіравана загадзя: ад аднаго да пяці дзён у залежнасці ад сітуацыі», — звярнуў увагу Руслан Варанкоў.
«Цяперашняе рашэнне аб аднаўленні работы пунктаў пропуску „Шальчынінкай“ і „Мядзінінкай“ (з беларускага боку — „Беняконі“ і „Каменны Лог“) зноў было прынята з парушэннем устаноўленых працэдур, — звярнуў увагу прэс-сакратар. — Тым самым літоўскі бок у чарговы раз паказаў пагарджанне сваімі міжнародна-прававымі абавязацельствамі».
З яго слоў, таксама захоўваецца рызыка новага аднабаковага закрыцця граніцы Вільнюсам, пра што літоўскія ўлады прама заяўляюць. Гэта выкліча сур’ёзныя наступствы для простых грамадзян і юрыдычных асоб.
«У сувязі з гэтым застаецца актуальнай прапанова беларускага боку аб правядзенні кансультацый на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін для выпрацоўкі ўстойлівага рашэння па пытанні функцыянавання пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай граніцы і прадухілення падобных сітуацый у будучыні. Нам, Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы, патрэбна граніца, якая не падзяляе, а аб’ядноўвае народы! Мы зыходзім з гэтага. Усё залежыць ад улад Літвы», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.