У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што беларусаў няма сярод пацярпелых у выніку пажару на швейцарскім курорце Кран-Мантана, паведамляе БелТА.
«Інфармацыі аб тым, што сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, на гэты час не паступала», — паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Пасольства Беларусі ў Швейцарыі знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі па гэтым інцыдэнце», — звярнулі ўвагу ў МЗС.
У ведамстве таксама падкрэслілі: «Гэта трагічнае здарэнне нагадвае, што бяспека гасцей і персаналу, у тым ліку пажарная, павінна быць абсалютным прыярытэтам для адміністрацый усіх месцаў адпачынку».