Top.Mail.Ru

МЗС: Беларусь заяўляе аб падтрымцы ўрада Венесуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканні Савета бяспекі ААН

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь катэгарычна асуджае ўзброеную агрэсію, учыненую 3 студзеня 2026 года супраць суверэннай дзяржавы Венесуэла, і разглядае яе як прамую пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы, паведамляе БелТА.


«Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўрада Венесуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканні Савета Бяспекі ААН, на які ўскладзена галоўная адказнасць за падтрыманне міру», — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю