У Беларусі спынілі схему незаконнага ўвозу чырвонай рыбы і крэветак з Еўрасаюза. Як паведамілі ў ДМК, у перавозцы прадукцыі, аформленай па падробленых дацкіх ветэрынарных сертыфікатах, удзельнічалі кампаніі з Беларусі і перавозчыкі з Літвы і Эстоніі.
Мытнікі арыштавалі маёмасць зламыснікаў (аўтамабілі і валюту) агульным коштам больш за 800 тысяч рублёў.

Акрамя таго, па фактах прадстаўлення несапраўдных дакументаў пры ўвозе чырвонай рыбы і крэветак на суму каля 42 млн рублёў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 40 перавозчыкаў з Літвы і Эстоніі. Арыштавана маёмасць на суму не менш за 4 млн рублёў.
Рыба і морапрадукты — даволі частая кантрабанда з краін ЕС у Расію.