Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, па выніках 2025 года айчынныя мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэалізавалі на біржавых таргах 53 тысячы тон мяса і мясапрадуктаў, што ў 3,2 раза перавысіла паказчык мінулага года.
Што датычыцца геаграфіі збыту, то яна таксама значна змянілася. Колькасць пакупнікоў павялічылася ўдвая — з трох да шасці краін: мясныя далікатэсы з Беларусі з задавальненнем куплялі кампаніі з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.
Па даных БУТБ, самыя аб'ёмныя продажы прыйшліся на Расію, Узбекістан і Кітай.