На мужчынскім гандбольным чэмпіянаце Беларусі сёння могуць вызначыцца ўсе ўладальнікі медалёў, паведамляе БелТА.
Дзеючы чэмпіён краіны «Мяшкоў Брэст» можа 17-ы раз выйграць золата нацыянальнага першынства, калі пераможа ў Мінску сталічны СКА ў чацвёртым паядынку фінальнай серыі. На старце залатой серыі брэстчане выйгралі на сваёй арэне з вынікам 32:24, затым у Мінску армейцы ўзялі рэванш у серыі пасляматчавых пенальці — 33:32, а ў мінулую суботу мяшкоўцы ў сябе дома разграмілі мінчан з лікам 31:20.
Бронзавым прызёрам упершыню можа стаць дэбютант элітнага дывізіёна — Мінскі абласны гандбольны клуб (МАГК). Гэта адбудзецца ў выпадку сённяшняй вікторыі ў Дзяржынску над гандбалістамі «Машэкі» з Магілёва. Да гэтага МАГК атрымаў дзве перамогі: у Магілёве — 34:32 (у авертайме) і Дзяржынску — 37:35 (па пенальці). У трэцяй гульні магіляўчане здолелі выйграць на сваёй арэне з мінімальнай перавагай — 25:24 (у авертайме).
У залатой серыі жаночага чэмпіянату «БНТУ-БелАЗ» тройчы перайграў гандбалістак «Гомеля» і 26-ы раз заваяваў чэмпіёнскі тытул. У бронзавай серыі гандбалісткі гродзенскай «Гараднічанкі» таксама атрымалі тры вікторыі над брэсцкім клубам «Бярэсце».