Top.Mail.Ru
69

Рыжанкоў на выставе «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарацкай аперацыі»: Мы ведаем цану жыцця

Важна берагчы мір і шукаць шляхі вырашэння праблем за сталом перагавораў. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на адкрыцці выставы «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарацкай аперацыі» ў Нацыянальным гістарычным музеі, паведамляе БелТА.


Кіраўнік МЗС звярнуў увагу, што падзеі Першай сусветнай вайны яшчэ недастаткова вывучаны і чакаецца вялікая работа ў гэтым напрамку. Тым больш, што трагічныя старонкі Нарацкай аперацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.


«Мы ведаем цану жыцця, і беларуская міралюбівая палітыка знаходзіць адлюстраванне ў розных міжнародных ініцыятывах нашай краіны», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю