Top.Mail.Ru

«Мы прайшлі велізарны шлях». Лукашэнка падвёў вынікі 30-гадовага саюзнага будаўніцтва з Расіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы падвёў вынікі 30-годдзя саюзнага будаўніцтва з Расіяй, паведаміла БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2 красавіка будзе адзначацца 30-годдзе Дагавора аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які заклаў падмурак развіцця саюзнага будаўніцтва. «За гэтыя гады мы прайшлі велізарны шлях», — падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, узаемны доступ да рынкаў дазволіў нарасціць аб’ём тавараабароту за мінулыя гады ў 8 разоў — з $6,5 млрд у 1996 годзе да амаль $55 млрд у 2025-м.

«У двухбаковым гандлі паменшыўся энергетычны складнік, выраслі ўзаемныя пастаўкі прадуктаў харчавання і спажывецкіх тавараў, апераджальнымі тэмпамі развіваецца гандаль паслугамі (транспартнымі, будаўнічымі, інфармацыйнымі), — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Сустрэчныя інвестыцыі даюць нашым эканомікам імпульсы для ўзаемазвязанага росту, а галоўнае, ствараюць новыя працоўныя месцы. Больш за 60 % прыцягнутых Беларуссю сродкаў прыпадае на расійскіх інвестараў. Наша краіна таксама істотна нарасціла ўкладанні ў расійскую эканоміку».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю