Top.Mail.Ru

Мужчыну выратавалі пры пажары ў інтэрнаце Пінска

У Пінску падчас пажару ў інтэрнаце выратавалі мужчыну, паведамляе БелТА.



Трывожны выклік паступіў 17 жніўня ў 22:40. Відавочцы паведамілі пра пажар у інтэрнаце на праспекце Жалтоўскага. На месца здарэння неадкладна прыехалі падраздзяленні МНС. Да таго моманту з акна восьмага паверха дзевяціпавярховага будынка ішоў дым.

«Высветлілася, што сусед па інтэрнаце паспрабаваў патушыць пажар у пакоі пры дапамозе вогнетушыцеля. Там ён знайшоў мужчыну і вынес яго ў агульны калідор. Ратавальнікі падчас разведкі ў калідоры знайшлі пацярпелага, вынеслі яго на вуліцу і перадалі медыкам», — расказалі ў МНС. Выратаванага мужчыну шпіталізавалі.

Пры пажары агонь пашкодзіў мэблю, пасцельныя рэчы, унутранае аздабленне. Закураныя сцены і столь у пакоі і калідоры блока.

Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю