Top.Mail.Ru

Мужчына зайшоў у дом — і ўпаў. Смяротныя ўкусы насякомых на Брэстчыне

Наступствы ад укусаў насякомых могуць быць вельмі непрадказальны: ад лёгкіх пачырваненняў на скуры да смяротнага зыходу. Цяжкая алергічная рэакцыя можа стаць прычынай смерці. Пра гэта паведамляе brestcity. 




Трагедыяй скончыўся ўкус шэршняў 51-гадовага жыхара Пінскага раёна. Мужчына, зайшоўшы ў дом, паспеў сказаць жонцы, што яго ў двары ўкусіла насякомае, і ўпаў. Прыбылымі медыцынскімі работнікамі канстатаваная смерць мужчыны.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Івацэвіцкім раёне. Жыхар Пінска прыехаў забраць пляменніка. Нечакана 67-гадовага мужчыну ў вобласць рукі ўкусіла пчала. Пенсіянер дастаў джала, праз непрацяглы час ён адчуў боль у вобласці ўкусу. Дайшоўшы да машыны, мужчына ўпаў. Выратаваць яго не ўдалося.

Для ўстанаўлення прычын смерці праведзены судова-медыцынскія экспертызы. Згодна з высновамі экспэртаў Пінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз у абодвух выпадках смерць мужчын наступіла ад анафілактычнага шоку на ўкус насякомых.

Эксперты рэкамендуюць пры наяўнасці алергічнай рэакцыі на ўкусы насякомых пракансультавацца з урачом, мець пры сабе або прымаць сезонна анцігістамінные прэпараты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю