Так у народзе называюць Успенскі пост, які працягваецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія таксама маюць народныя назвы. 14 жніўня — Макавы ці Мядовы Спас, 19 — Яблычны, 29 — Хлебны ці Арэхавы. У гэты час у садах і агародах выспяваюць садавіна і агародніна. Падарункі новага ўраджаю людзі нясуць асвячаць у царкву.
Музей прапануе гасцям узгадаць пра старыя традыцыі, паўдзельнічаць у танцах і гульнях, наведаць выстаўку «Пчалярства ў Беларусі».
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ