Асноўная мэта новаўвядзення — максімальна спрасціць узаемадзеянне грамадзян з органамі ўнутраных спраў. Чат-бот дае зручную, простую і эфектыўную магчымасць ананімна ў кругласутачным рэжыме паведаміць аб здарэннях і правапарушэннях, прымацаваўшы фота, відэаматэрыялы, галасавыя паведамленні з указаннем геалакацыі здарэння.
Гэта дазволіць заяўнікам зэканоміць час, а супрацоўнікам міліцыі — атрымаць значную інфармацыю для хуткага рэагавання.
Па завяршэнні тэставага перыяду чат-бот будзе ўведзены ў эксплуатацыю на ўсёй тэрыторыі краіны.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА