За час правядзення ўборачнай кампаніі выяўлена 142 злачынствы, паведамляе БелТА.
Так, па матэрыялах падраздзялення БЭЗ Слуцкага РАУС распачата крымінальная справа ў дачыненні да механізатара сельгасарганізацыі, які прысвоіў 1,7 тыс. л дызпаліва. Аператыўнікі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама выявілі злачынную схему крадзяжу больш за 100 т угнаенняў службовай асобай прадпрыемства АПК і кіраўніком камерцыйнай арганізацыі. Сума шкоды перавысіла Br54 тыс. З незаконнага абароту канфіскавана звыш 22 тыс. л нафтавага вадкага паліва, каля 9 т збожжа, каля 100 л сродкаў абароны раслін і амаль 125 т угнаенняў.
Акрамя таго, устаноўлена 48 фактаў кіравання транспартам кіроўцамі аграпрадпрыемстваў у стане ап’янення. Па выніках маніторынгу ўнесена 775 прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць учыненню правапарушэнняў.
«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працягваюць мерапрыемствы па забеспячэнні кантролю за ходам уборачнай кампаніі. Сектар АПК знаходзіцца пад пільным кантролем міліцыі. Усім фактам супрацьпраўнай дзейнасці даецца прынцыповая ацэнка», — падкрэслілі ў праваахоўным ведамстве.