Top.Mail.Ru
189

МУС: правапарадак падчас УНС будзе забяспечаны

Напярэдадні пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў інструктаж сталічнай міліцыі.

Як звярнуў увагу кіраўнік МУС, у найбліжэйшыя дні ў горадзе будзе нямала гасцей, у тым ліку замежных. «Ахову грамадскага парадку неабходна забяспечыць у поўным аб’ёме, — паставіў задачу Іван Кубракоў. — Для бесперапыннага адсочвання абстаноўкі, кантролю за аб’ектамі інфраструктуры горада будуць актыўна выкарыстоўвацца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, задзейнічацца сапёрна-піратэхнічныя групы, групы супрацьдзеяння БЛА і інтэрнэт-маніторынгу. Задача супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі — гарантаваць бяспеку перамяшчэння дэлегатаў і кантраляваць дарожную абстаноўку».

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл ГРЫБ далажыў аб тым, што прыняты вычарпальныя меры для гарантавання бяспекі, недапушчэння правапарушэнняў, злачынстваў і надзвычайных сітуацый. Усе звязаныя з УНС аб’екты праваахоўнікі возьмуць пад кругласутачную ахову. У адпаведнасці з загадам міністра ўнутраных спраў, асабовы склад пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

«Сітуацыя можа мяняцца вельмі хутка — асабовы склад павінен вельмі дакладна гэта разумець і быць гатовым правільна рэагаваць на любыя, у тым ліку нестандартныя, сітуацыі», — зарыентаваў калег кіраўнік ведамства.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю