Зламыснікі ўсё часцей выкарыстоўваюць тэхналогіі штучнага інтэлекту пры здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
«У большасці выпадкаў схема звязаная з віртуальным колам зносін патэнцыйнай ахвяры. Ашуканцы рознымі спосабамі атрымліваюць доступ да акаўнтаў чалавека ў месенджарах і сацсетках, высвятляюць, з кім ён падтрымлівае адносіны. Спачатку генеруюць яго фота- і відэавыявы, а таксама галасавыя паведамленні. З іх дапамогай выманьваюць у кантактаў грамадзяніна рэквізіты банкаўскіх карт альбо просяць пералічыць грошы па ўказаных рэквізітах», — паведамілі ў прэс-службе.
Пацярпелыя думаюць, што маюць зносіны са сваім знаёмым і, не заўважаючы падвоху, выконваюць просьбы аферыстаў.
Праваахоўнікі папярэджваюць: будзьце асцярожныя пры зносінах у Інтэрнэце. Устанаўлівайце надзейныя і розныя паролі на ўсе свае ўліковыя запісы, уключайце двухфакторную аўтэнтыфікацыю. Пры найменшым сумненні ў асобе суразмоўцы задайце яму пытанні, адказы на якія можа ведаць толькі ён, звяжыцеся з ім іншым спосабам. Калі вы сталі ахвярай злачынства — паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС «Мы заўсёды побач!».