Top.Mail.Ru
204

МУС будзе заахвочваць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў

У Міністэрстве ўнутраных спраў самая пільная ўвага ўдзяляецца пытанням праходжання службы і сацыяльна-прававога забеспячэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў.


«Кіраўніком ведамства прынята рашэнне аб штоквартальным заахвочванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, дзяцей-інвалідаў у памеры 10 базавых велічынь, — праінфармаваў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон САНКЕВІЧ. — Міністрам унутраных спраў прынята дадатковае рашэнне аб заахвочванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. На працягу дня адбудзецца ўрачыстае ўручэнне шматдзетным калегам падарункаў ад імя міністра ўнутраных спраў».

Пытанні сацыяльнага суправаджэння дзейнасці супрацоўнікаў знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніцтва міліцэйскага ведамства. У цяперашні момант за МУС замацавана звыш 200 падшэфных сацыяльных устаноў, якім рэгулярна аказваецца матэрыяльная дапамога. 

У канцы гэтага тыдня ў Магілёве адбудзецца фінал акцыі «Сям’я! Служым разам!», якая штогод праводзіцца на рэспубліканскім узроўні пад эгідай МУС. Запланавана ўшанаванне найлепшых міліцэйскіх сем’яў, а таксама бацькоў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадстаўнікоў слаўных ведамасных дынастый.

«Міністэрствам унутраных спраў і ў далейшым будзе праводзіцца ўся неабходная работа па паляпшэнні сацыяльна-прававых гарантый супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, членаў іх сем’яў», — падкрэсліў Антон Санкевіч.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю