Зборачная вытворчасць тэхнікі BELARUS будзе створана ў В’етнаме. Пра гэта паведамляе БелТА.
«МТЗ зацікаўлены ў развіцці кааперацыйных сувязяў з В’етнамам. У гэтай краіне яшчэ з савецкіх часоў тэхніка BELARUS карыстаецца заслужанай павагай і попытам. Перакананыя, што праект будзе ўзаемавыгадным для абодвух бакоў», — пракаментавалі на прадпрыемстве. Дакумент прадугледжвае зборку трактароў BELARUS 451, 820 і 892.2. Таксама ўзгоднена пастаўка партыі трактаракамплектаў.
Раней пра тое, што вытворчасць трактароў стане знакавым для Беларусі і В’етнама праектам, заявіў прэм’ер-міністр Беларусь Аляксандр Турчын падчас наведвання Мінскага трактарнага завода генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама То Ламам, якое адбылося 12 мая 2025 года.