Top.Mail.Ru
181

МТЗ асвоіў тэхналогію 3D-сканавання. Дзе яе будуць прымяняць?

Спецыялісты ўпраўлення галоўнага тэхнолага Мінскага трактарнага завода асвоілі тэхналогію 3D-сканавання. Пра гэта расказаў выконваючы абавязкі начальніка канструктарска-інструментальнага аддзела УГТ ААТ «МТЗ» Міраслаў Шугніла, паведамляе БелТА. 


«Па ініцыятыве галоўнага тэхнолага прадпрыемства Сяргея Радзюка група нашых супрацоўнікаў асвоіла працэс рэверс-інжынірынгу. Гэта так званае зваротнае праектаванне, калі 3D-сканер аналізуе форму рэальнага фізічнага аб’екта, а праграмнае забеспячэнне на аснове атрыманых даных стварае яго дакладную трохмерную лічбавую мадэль. У вытворчасці гэта тэхналогія можа прымяняцца для аднаўлення дэталяў, распрацоўкі новых, а таксама мадэрнізацыі існуючых вырабаў. Пры гэтым скарачаюцца тэрміны вырабу прадукцыі, патанняецца іх вытворчасць», — падкрэсліў Міраслаў Шугніла. 

Да цяперашняга часу спецыялісты УГТ адсканавалі каля 15 тыпавых вырабаў і зараз гатовы распаўсюдзіць вопыт выкарыстання тэхналогіі 3D-сканавання на ўвесь завод, правесці адпаведнае навучанне супрацоўнікаў падраздзяленняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю