Top.Mail.Ru

Моцны вецер і замаразкі чакаюцца 27 красавіка ў Беларусі

У Беларусі 27 красавіка чакаецца неспрыяльнае надвор’е. У краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Паводле звестак сіноптыкаў, у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с. 

Будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы ў многіх раёнах прагназуюцца замаразкі 0 — мінус 3 градусы, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1-3 градусы са знакам плюс. Днём слупкі тэрмометраў узнімуцца да плюс 6-13 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю