Top.Mail.Ru
176

Моцны снег і галалёд. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 27 студзеня

Моцны снег і галалёд чакаецца ў Беларусі 27 студзеня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


27 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж), па паўночна-ўсходняй палове моцны снег. У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі туман, наліпанне мокрага снегу. 

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2-8 градусаў, па паўднёвым захадзе ад мінус 1 да плюс 2, днём тэмпература будзе вар’іравацца ад мінус 4 да плюс 2.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю