Top.Mail.Ru

Моцная сацыяльная палітыка — прыярытэт беларускай мадэлі развіцця

У чым выяўляецца сацыяльная накіраванасць нашай эканомікі і якім чынам дзяржава забяспечвае павышэнне якасці жыцця людзей, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.


Адчуйце розніцу!

Пра галоўныя дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за апошнія 30 гадоў падрабязна расказаў Андрэй Картун.

Ён падкрэсліў: за гады суверэнітэту беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця даказала сваю эфектыўнасць. Бо ў яе аснове ляжаць інтарэсы простага чалавека, людзі яе шырока падтрымліваюць.

Першы намеснік міністра эканомікі канстатаваў, што эканамічны фактар роўны стабільнасці ў дзяржаве і ў грамадстве:

— Яшчэ ў 1994 годзе ў нас было каля 40 % малазабяспечаных. І, як Прэзідэнт пра гэта часта кажа, тады стаяла задача адвесці краіну ад прорвы. І сапраўды, з такім узроўнем можна было арганізаваць любую рэвалюцыю. Але цяпер, напрыклад, калі падвесці вынікі 30-годдзя, узровень малазабяспечанасці ў Беларусі адзін з самых нізкіх у свеце. Ён складае каля 3 %. Гэта нічога. Таму сацыяльны складнік апраўдвае сябе.

Ён дадаў, што ў сярэднім з дзяржаўнага бюджэту каля 40 % выдаткоўвацца на сацыяльную сферу:

— Сацыяльная накіраванасць адзначаецца і ў дзяржпраграмах. Напрыклад, з 36 дзяржаўных праграм 25 — прамой сацыяльнай накіраванасці. Адпаведна, уся эканоміка ўскосна так ці інакш звязана з сацыяльным блокам.

Андрэй Картун прывёў красамоўныя прыклады:

— Мы дасягнулі добрага паказчыка па дыферэнцыяцыі багатых і бедных: ён адзін з самых нізкіх у свеце. У нас ёсць такі паказчык: суадносіны 10 % бедных і 10 % багатых. Паказчык суадносін іх даходаў — 6,1 раза. Па гэтым значэнні мы зраўняліся са скандынаўскімі краінамі літаральна за год.

Ён нагадаў аб такім немалаважным паказчыку, як рэальныя даходы насельніцтва:

— Яшчэ ў пачатку 1990-х заробак у Беларусі ў сярэднім быў 20 долараў, а цяпер ён большы за 700 долараў. У рэальным выражэнні, калі браць за 30 гадоў, у нас даходы выраслі ў 9 разоў.

Ён патлумачыў, у чым гэта выяўляецца:

— Ёсць такі эканамічны паказчык — ВУП на душу насельніцтва (гэта калі ў сукупнасці ўсе нашы выгоды дзеляцца на колькасць жыхароў). Дык вось гэты паказчык вырас у 6 разоў: быў усяго толькі 5 тысяч долараў, а цяпер ён большы за 30 тысяч. Па сутнасці, адзін жыхар у нас можа прыўнесці 30 тысяч дабаўленай вартасці.

Андрэй Картун дадаў таксама, што ёсць і ўскосны паказчык, які характарызуе ў тым ліку сацыяльную накіраванасць, — гэта забеспячэнне жыллём:

— Нашы значэнні адны з самых высокіх у Еўропе, — падкрэсліў ён. 

— З нашым актыўным будаўніцтвам жылля Беларусь наблізілася да паказчыка ў 30 квадратных метраў на чалавека. Мяркую, мы перавысім яго нават у гэтым годзе. Хоць, здавалася б, гэта не прамая сацыяльная функцыя, але мы заняліся гэтым пытаннем і цяпер яго актыўна развіваем.

Прадстаўнік Мінэканомікі таксама адзначыў, што ёсць яшчэ рэйтынг індэкса чалавечага развіцця, у які ўваходзіць узровень даходаў, адукацыі нацыі.

— Дык вось па гэтым паказчыку мы заўсёды стабільна ўваходзім у топ-70, — рэзюмаваў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю