У Беларусі 27 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег) (уначы — умераныя, удзень — невялікія). Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе перавага воблачнага надвор’я. У асобных раёнах магчымы туман, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы да ўмеранага, днём паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 градуса ў паўночна-заходніх і заходніх раёнах да плюс 9 градусаў па паўднёвым усходзе.