Top.Mail.Ru

МНС: Пры пажары ў Гродне з трыма загінулымі эвакуіравалі 12 чалавек і яшчэ пецярых выратавалі

Пры пажары ў Гродне, дзе загінулі трое мужчын, работнікі МНС таксама выратавалі са шматпавярховага дома пецярых і эвакуіравалі яшчэ 12 чалавек. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.



На вуліцы Фолюш у абласным цэнтры, дзе сёння адбыўся пажар у пяціпавярховым доме і загінулі трое мужчын, ратавальнікі з сумежных і размешчаных вышэй кватэр выратавалі пецярых чалавек, уключаючы двух дзяцей. Пасля агляду медыкаў шпіталізавалі 4-месячнае дзіця. Астатнім выратаваным дапамога не спатрэбілася. Таксама пажарныя эвакуявалі з пад’езда 12 чалавек. У бальніцу даставілі 76-гадовую пенсіянерку.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Пасля праветрывання жыхары кватэр змаглі вярнуцца да сябе. На месцы здарэння працавалі 10 спецмашын МНС. Абставіны здарэння высвятляюцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю