Top.Mail.Ru
141

МНС папярэджвае аб фактарах небяспекі ў моцны мароз

У МНС папярэдзілі аб фактарах небяспекі ў моцны мароз, паведамляе БелТА.


У Беларусі раніцай 2 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25-28 градусаў, месцамі — мінус 29-33 градусы. Пры такім надвор’і можна атрымаць абмарожанне і пераахаладжэнне. Узрастае верагоднасць узнікнення аварый на сістэмах жыццезабеспячэння, магчымы парушэнні ў рабоце дарожна-камунальных службаў, парушэнні ў рабоце транспарту.

Пры моцным марозе можа павялічыцца колькасць пажараў у жылым сектары і на прамысловых аб’ектах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю