Мінскі маторны завод займаецца распрацоўкай рухавікоў новага пакалення, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».
Сярод значных прэм’ер 2026 года — рухавік магутнасцю 3500 конскіх сіл і аб’ёмам 69 літраў. Гэты супер-гігант вагой некалькі тон можа прымяняцца ў асаблівых дызель-генератарах, якія выкарыстоўваюць, напрыклад, нафтавікі, газавікі або ваенныя.
— Мы зробім зусім новы тып рухавікоў, якія маторны завод не вырабляў ніколі. Гэта нават не мадыфікацыя, а менавіта новы тып дызельных рухавікоў. Яны будуць запатрабаваныя ў Рэспубліцы Беларусь і на знешніх контурах, — падкрэсліў гендырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» Аляксандр Батвіннік.
Дарэчы, Мінскі маторны завод, які нядаўна стаў уладальнікам Дзяржаўнага знака якасці, таксама рэалізуе інвестпраекты на заводах холдынга ў Стоўбцах і Жыткавічах.