Top.Mail.Ru

Міжнародны турнір па пляжным валейболе стартаваў ў Мінску

На пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту стартуе міжнародны турнір па пляжным валейболе «Кубак Перамогі», паведамляе БелТА.



На спаборніцтвы заявіліся ігракі з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кубы. Нашу краіну прадставяць лідары айчыннага пляжнага валейбола Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка, канкурэнцыю якім складуць тытулаваныя расійскія пары Алег Стаяноўскі — Ілья Лешукоў, Дзмітрый Верацюк — Фёдар Сабаеў і Тарас Мыськіў — Максім Сівалап, а таксама ўдзельнікі парыжскай Алімпіяды кубінцы Нослен Дыяс і Хорхе Алаё. За перамогу ў дзяўчат будуць змагацца ў тым ліку чэмпіёнкі Беларусі Вольга Абраменка і Надзея Цішкова.

У мужчынскім і жаночым турнірах выступяць па 12 дуэтаў, якія падзелены на чатыры групы па тры пары. Гульні папярэдняга раўнда пройдуць 3 і 4 верасня з 10.00 да 20.00, чвэрцьфінальныя і паўфінальныя матчы адбудуцца ў пятніцу. Паядынкі за золата і бронзу запланаваны на вечар суботы. Удзельнікі Кубка Перамогі разыграюць прызавы фонд у памеры 6 млн расійскіх рублёў.

3-4 верасня ўваход на трыбуны будзе свабодным, 5-7 верасня — па білетах. У нядзелю пройдуць матчы Кубка Выкліку ў фармаце 4×4, дзе спаборнічаць з пляжнікамі будуць прадстаўнікі класічнага валейбола. Акрамя спартыўных баталій, гледачоў чакае шоу-праграма, таксама каля Палаца спорту будуць працаваць фотазоны, сувенірныя пункты і фуд-корт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю