Top.Mail.Ru

Міжнародны парадак дня ў Прэзідэнта сёлета будзе актыўным

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой расказаў аб графіку замежных візітаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пасля перамогі на выбарах і пачатку падрыхтоўкі да Паслання беларускаму народу і правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя заявы былі зроблены ў эфіры навін тэлеканала «Беларусь 1».


Першы візіт Прэзідэнт ужо сам анансаваў. Гэта, безумоўна, Расійская Федэрацыя, яго перагаворы з Прэзідэнтам Расіі. Магчымы яшчэ шэраг спадарожных мерапрыемстваў. Цяпер мы іх адпрацоўваем. Ну а па графіку астатніх краін, безумоўна, гэта нашы сябры. Цяпер атрымана вялікая колькасць запрашэнняў, якія аналізуюцца нашым Міністэрствам замежных спраў. Зыходзячы з гэтага, мы па меры даклада нашаму лідару будзем выбудоўваць і графік міжнародных візітаў, многіх лідараў мы чакаем і ў нас у Беларусі. Гэта таксама дадатковая адказнасць, таму што, безумоўна, кожны такі візіт патрабуе вельмі сур’ёзнай падрыхтоўкі, — расказаў Дзмітрый Крутой.

Ён падкрэсліў, што міжнародны парадак дня ў Прэзідэнта ў гэтым годзе будзе вельмі актыўны.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама расказаў у эфіры, што Аляксандр Лукашэнка пачаў падрыхтоўку да Паслання беларускаму народу і правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу:

— Прэзідэнт пачынае падрыхтоўку да Паслання беларускаму народу, правядзення Усебеларускага народнага сходу. Там ён мае намер акрэсліць контуры праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць гадоў у развіццё сваёй перадвыбарнай праграмы. Для таго каб па блоках азнаёміцца з тэмамі і пытаннямі, ён хоча паразмаўляць з адпаведнымі спецыялістамі і правесці тэматычныя мерапрыемствы, — патлумачыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яго слоў, гэта ў першую чаргу эканамічныя тэмы, наведванне прадпрыемстваў. Адна з найбліжэйшых — тэма мікраэлектронікі.

— Апошнія два гады гэты кірунак развіваўся даволі паспяхова. Былі выдзелены рэсурсы, у тым ліку бюджэтныя. Прэзідэнт проста хоча паслухаць, як рэалізаваны тыя задачы і выкананы даручэнні, якія ён вызначыў, — расказаў Дзмітрый Крутой. — І плюс перспектыва на наступныя пяць гадоў ва ўзаемаадносінах у тым ліку з Расійскай Федэрацыяй, з Кітайскай Народнай Рэспублікай па гэтай праблематыцы.

Па матэрыялах БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю