Top.Mail.Ru

Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2026» пройдзе з 1 па 10 красавіка

У Мінску з 1 па 10 красавіка пройдзе міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2026». Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Міжнародны конкурс піяністаў, які стаў традыцыйным, збярэ лепшых маладых выканаўцаў на фартэпіяна з розных краін. Конкурсныя праслухоўванні адбудуцца ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі.

Мінскі міжнародны конкурс піяністаў на працягу трыццаці гадоў з’яўляецца адным з найбольш значных і маштабных культурных мерапрыемстваў у краіне. Вызначаючы многія напрамкі сучаснага выканальніцкага майстэрства, у нашы дні конкурс здабыў шырокае міжнароднае прызнанне. Кожнае яго правядзенне становіцца важнай падзеяй культурнага жыцця нашай краіны і замежжа. 

Асноўная мэта конкурсу — адкрыць новыя імёны, даць маладым піяністам магчымасць рэалізаваць сябе, падняцца на больш высокую прафесійную прыступку і ўбачыць новыя творчыя перспектывы. Вынікі трыццацігадовай гісторыі конкурсу далі магчымасць гаварыць аб значным поспеху беларускай фартэпіяннай школы, дасягненні якой у апошнія гады шматразова пацвярджаліся на розных конкурсах свету.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю