Top.Mail.Ru
298

Міжнародная асацыяцыя «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі» адкрыла офіс на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка

Сёння ў рамках сумеснай калегіі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі Расійскай Федэрацыі адбылося афіцыйнае адкрыццё офіса Міжнароднай асацыяцыі «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі» на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка. Новае прадстаўніцтва створана, каб стаць мостам паміж беларускімі вытворцамі і міжнароднымі рынкамі, забяспечваючы экспертызу ў галіне стандартызацыі, сертыфікацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Як паведаміў старшыня Міжнароднай асацыяцыі «Цэнтр падтрымкі якасці экспертнай прадукцыі» Віктар Назаранка, праект стварэння цэнтра быў запушчаны летась у жніўні. Самае цэнтральнае месца офіса — цэнтр камунікацый, дзе будуць аказваць кансультатыўную дапамогу прадпрыемствам, арганізацыям інфраструктуры якасці, рэгулятарам. 

Падчас урачыстага мерапрыемства Віктар Назаранка засяродзіў увагу на экспертнай рабоце спецыялістаў.

«Учора была падпісана Праграма работы экспертнага камітэта на 2026—2030 гады, выявілі вузкія моманты, якія заслугоўваюць увагі, а таксама зацвердзілі склад экспертнага камітэта, які літаральна з учарашняга дня пачынае працаваць. Спадзяёмся на актыўны ўдзел прамысловасці. Асабліва падкрэсліваю тэму якасці, таму што для Рэспублікі Беларусь якасць павінна стаць нацыянальнай ідэяй, з якой мы павінны ісці на знешні рынак. І толькі на гэтай ідэі мы зможам дасягнуць жаданых вынікаў — гэта наша надзея і выратаванне», — сказаў Віктар Назаранка.

Спікер закрануў пытанне зняцця тэхнічных бар’ераў, бо для таго, каб працаваць на знешніх рынках, трэба выканаць іх патрабаванні. А таксама падкрэсліў важнасць абароны нашага ўнутранага рынку.

«Гэты офіс не што іншае як прастора работы па вырашэнні глабальных праблем, якія могуць узнікнуць у вытворцаў пры пастаўцы айчыннай прадукцыі на рынкі іншых краін. І менавіта вырашэнне гэтых пытанняў у рамках асацыяцыі праз меры тэхнічнага рэгулявання, праз тыя меры, якімі валодаюць кампетэнцыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Дарэчы, адно з памяшканняў зойме кансультатыўны цэнтр для рэзідэнтаў тэхнапарка», — патлумачыла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова.

Урачыстая цырымонія адкрыцця сабрала прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, рэзідэнтаў тэхнапарка, а таксама экспертаў у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці. 

Надзея Зуева

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю